ЛУНКА ж. Палонка. Вудачкамі лавілі рыбу летам. А зімой прасякаем такія лункі i таксама ловім. Рудня.
ЛУПАТЫ прым. 3 вялікімі губамі. Да куды ты, маладая дзевачка глядзела, Што за такога нехарошага хацела: Ззаду гарбаты, спераду лупаты. Рудня.
ЛУПЕЗА агульн. абразл. Чалавек з вялікімі губам! (часцей — на жанчыну). Лупы раскілбасіць — глядзець брыдка. Нядзіва, што завуць лупеза. Слабада.
ЛУПЩЬ незак., перан. Біць, лупцаваць. Я сваю (дачку) луплю, як Сідараву казу, ні распускаю Залыгине. Волма.
ЛУСТА н. Сняданне, узятае ў поле на паству. Лусту ўсю з'елі?
ЛУПЫ толькі мн. Губы. Лупаты — з вялікімі адвіслымі губамі. Слабада.
ЛЫГА ж. Зелле, корм для скаціны. Лыга ідзе як сено, як канюшына на корм для скаціны. Навагрудскі р-н.
ЛЫДНЯ ж. Гультайка. Каб твая хата зямелькай засыпалася, як ты, лыдня прыроджаная, плёткі разносіш. Забор'е.
ЛЫКІ мн. Лыка. Пайсці ў лыкі. Пераброддзе.
ЛЫНДАЦЬ незак. Бадзяцца. Лындаў недзе па белым свеце. Бірулі.
ЛЫЧКІ мн. Форма ацэнкі. Ад лыкі. Пайшоў казёл у лычкі, а каза ў арэшкі. Пераброддзе.
ЛЫШАНКА ж. Лышаная, часткова абабраная бульба,— каб можна было саліць. Сёння на вячэру будзе лышанка да капусты. Слабада.
ЛЮФЦІК м. Фортка. Адчыні люфцін, а то духі забіло. Навагрудскі р-н
Дадатковыя словы
заборе, зелі
34 👁