ЛЕГКАЧЫ толькі ў мн. Лёгкія зарэзанай жывёлы. У кутнім гаршку не чыстая вада, там варыліся легкачы. Волма.
ЛЕГЦАВАЯ ж. Легкавая. У фразе: легцавая ма~ шына. Ну дык чаго? На легцавой машыне прыехалі. Хожава.
ЛЕЖАНЬ м. Гультай. Лежань ляжыць, а на яго доля бяжыць. Тураў.
ЛЁТКА ж. Адтуліна ў калодзе пчол. Так дык пчол кучамі на лётку вылазя асьвяжацца посьля захода, поўна, поўна, а як адляціць рой, дык аж жаль глядзець, вылязуць на лётку дзьве-тры. Краснае.
ЛІН м. Лінь. Рыба ў натай рэчцы плодзіцца. Ёсць акунь, плотка, карась, ліны... Рудня.
ЛІСАПЕТ м. Веласіпед. Раней не было ні машын, ні прыёмнікаў, толькі адзін лісапет. Рудня.
ЛІТРА ж. Літр. Залажыліся, дык гэты мужчына i выйграў літру. Рудня.
ЛОЖКА н. Ложак. Зрабіў ён такое ложка, якое магло круціцца. Дауматаугичына.
ЛОЖКО н. Ложак, краваць. Ён сёння не прыдзе, кладзіся на яго ложка. Наеагрудскі р-н.
ЛОПАЦЕНЬ м. Той, хто шмат гаворыць, лапо~ ча. На гэтым лопатню i шкурка гаворыць. Haeaгрудскі р-н.
ЛУБКА ж. Сявалка, сплеценая з лазы. Возьмем у лубку сала, яек — усяго. Ляшчынск.
ЛУБКА ж. Пасудзіна, сплеценая з лыка ці з саломы. Лубка яшчэ новая. Бірулі.
ЛУКА ж. Затока (на рацэ, на возеры). У луку паедзем, i быстрэй! Бірулі
Дадатковыя словы
дауматаугйчына
101 👁