Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ЛАДЫ мн. Заручыны. Раней сваталіся. Хлопец едзе да дзяўчыны. Бярэ таварышаў, бацьку. Гарэлку бяруць, але многа не бяруць. Праз нядзелю едуць на лады. Водку, закуску, паставяць на стол. Спяваюць песні, якія неабходна на ладах. Дагаварваліся, калі вяселле. Рудня. ЛАЙБА ж. Абразл. Не надта сур'ёзная i разумная жанчына. Слабада. ЛАКІРЫ толькі ў мн. Лакіраваныя туфлі. Прыехалі харашо, параздзяваўшы, на нагах лакіры. Хожава. ЛАНЦУГ м. Вязень, закаваны ў ланцугі. Звініць званок нашчот паверкі, ланцуг задумаў уцякаць. Морач. ЛАПА ж. Прылада, якой выцягваюць цвікі з дрэва. Лапу ніяк не знайду. Бірулі ЛАПАТУН м. Гаварун, бывалец. Дзеўкі так не аддаюць маладую, трэба паставіць барыш. Кал i ж сват які-небудзь лапатун, дык i так аддаюць. Рудня. ЛАПАТУХА ж. Шчарбіна на лязе касы. Не ўмее ішчэ касы кляпаць, табе на адны лапатухі. А касіць добра кося. Проўду кажуць, што i я б касэрыў, каб хто касу майстэрыў. Краснае. ЛАШНЬШЬІ прым. Прагны. Гэткі лапшывы да яды, лішняе з'есць, а тады качаецца жыватом. Волма. ЛАТВЕЙ прысл. Лепш. Ты латвей красачак нарві. Рудня. ЛАТКА ж., перан. Невялік зямельны ўчастак. Прыду з пошты ды ляту на балота буракі палоць, брыгадзір гэны латку даў. Хожава. ЛАШКУЦЦЕ н. 1) Шматкі; 2) Транты, рыззё. Счапіліся так — што адно лашкуцце ляцела, як пер'е з петухоў. Слабада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зесць, пере, сурёзная
13 👁
 ◀  / 177  ▶