Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
КУРЭЛЬ м. Прылада, з дапамогай якой падглядаюць пчол. У нас недзе на тары курэль валяецца. Ён для таго, каб пчол абкураваць, каб не кусаліся, як іх падглядаеш. Красное. КУСОК1 м. Невялікі ўчастак. Кажуць, што пан сказаў, каб лесу кусок пад поле высяклі. Карцэвічы. КУСОК2 прысл. Трохі, нядоўга. Коленька занёс попел скоранька, а большы вуча яго, што ты б пастаёў кусок, дурань, а то прыляцеў скора. Красное. КУТЭШШЦА ж. Ад кут, куток. Задніца. Во, разгадавала кутэшніцу! Слабада. КУФАЙКА ж. Ватоўка. Каця першая палезла ды i застряла, бо была ў куфайцы. Мы яе цягнем назад, а яна ўпіраецца. Рудня. КУХАР м. Куфар. Сабраліся везці прыданае, а яго мала. Кухры ж тады вялікія былі. У кухар напхалi кудзелі, зверху палажылі барахла i павезлі. Рудня. Л ЛАВА ж. Некалькі счэпленых плытоў. Раней лес сплаўлялі па нашай рацэ, называеца: лавы рабілі. А цяпер рака зарастав. Сама лава складалася з дзесяці-адзінацдаці клейняў. Рудня. ЛАДКА ж. Аладка. Бывала, дзеўкі збяруцца i варожаць. Напякуць ладак, пакладуць у рад i сабаку галоднага пусцяць. Кукапеўка. л Ад НЕ прысл. Многа, шмат. Ладне гадоў назад ехалі i ўсе ў стоўп. Хожава. ЛАДНЕЙ прысл. Лепш. Ёсць у мяне i чым кросны перыць, каб яны змякчэлі, каб ладней ткаць было. Рудня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 177  ▶