КЕГІАЦЬ незак. Мазгаваць, разумець, кеміць. А мой дык нічога не кепае, думае, так абыдзецца. Навагрудскі р-н. КЕУЛЯЦЬ незак. Ледзь падаваць голас. Рудня. КЕШКАЦЦА незак. Марудзіць, капацца. Што ты там кешкаешся, Анюта?! Слабада, KIPAT м. Прыстасаванне ў коннай малацілцы. У кірат запрагаюць коней, потым паганяюць іх i малоцяць. Навагрудскі р-н. КІРМАІПОВІКІ м. Боты або чаравікі для выезду, святочныя. Навагрудскі р-н. КІНДЗЁЛЬ, КІНДЗЁ. Калека, які пры хадзьбе выкідваеў ўбок нагу. Слабада. КЛЕЙНЯ ж. Плыт. Сама лава складалася з дзесяці-адзінаццаці клейняў. Рудня. КЛЕТАЧКА ж. Форма ацэнкі. Ад клетка. Від узора, якім ткалі пасцілкі. Якую аснову зробіш, то такі ўзор i вытчаш. Узоры красівыя былі: i ў пасы, i ў клетачку, i ў абгародачку. Рудня, КЛЁЦКІ мн., перан. Смерць, памінкі. Паспрабуй толькі — дык i клёцкі табе будуць. Мурожніца, КЛІНАВАТЫ прым. Хворы на грыжу. Антось Таўпекаў сусём клінаваты. Усё жыццё грыжай хварэе i во — не вылячыўся. Цяперака ўжо стары, дык не езьдзя па дактарох. Красное, КЛУМКА ж. Клунак, торба. Поўную клумку нечага папёр. Бірулі. КЛЮЧКА ж. Крук у вочапе. Калодзесь на дварэ, вядзёрка на ключцы. Бузуны. КЛЯТУШКА ж. Форма ацэнкі. Ад клець. Усё для сям'і працаваў, усё ў сваю клятушку стараўся. Рудня
Дадатковыя словы
сямі
13 👁