КАРЦЁЦЬ незак. Хацецца. Так мне яму карціць сказаць слоўца, каб яму i ў горла не палезла, але паўважаюся людзей. Волма КАРЧАК м. Худое, кволае парася. Паехаў Бладзя на торг парасё купляць. Ён жа i купіў такога карчака, ноч пераначавоў i выцягнуўся. Доўгі, як лут, тонкі быў, a есьці ні парашыначкі. Краснае.
КАСМІРОВЫ прым. Кашаміравы. Зарабіла, помню, пяць рублёў, набрала на андарак, на хусту касміровую, асталося рубель грошай. Кукалеўка.
КАСМІРОЎКА ж. Хустка з тонкай шарсцяной тканіны фабрычнага вырабу Сёньня мне з Вільні прывязьлі касьміроўку за сем піісят. Хожава.
КАСТРОВЫ прым. 3 дрывянога кастра. Біла мяне маці кастровым паленам, каб я не хадзіла з чужым кавалерам. Лаздуны.
КАСТРУБАВАТА прысл. Шурпата, колка. Як прадзеш, мяканька нітку пускаеш, яно вельмі здаравей к целу, лепш за крамнае. A хто ўжо горш, дак будзе каструбавата, колецца. Рудня.
КАХЛЯ ж. Кафля. Такая кахля харошая была. Можна было б прывезьці, але нельга без дазволу зрабіць гэта. Хожава.
КВАСОЛЯ ж. Фасоля. Суседцы дала квасолі, а яна мне калёскі дала вазіць. На сабе цэглу вазіла на печку. Рудня.
КВАШАНІНА ж. Сцюдзень. Квашаніну добра з бульбаю есці. Слабада.
КВЯЛЩБ незак. Крыўдзіць, даводзіць да слёз. Не плач, Колячка! А ты, стары дурань, не квялі яго, а то зараз ад сьлёз не абярэшся. Ён жа майстар плакаць. Краснае
35 👁