КАРАМЖА2 агульн., перан. Нізкарослы, нязграбны, выродлівы чалавек. У Гярдуцішках мельнік ёсыдіка, ішчэ горшы як карамжа. На яго i жаль i страх глядзець, нізкарослы, такі пузаты, крывы. Краснае. КАРАМЖАВАТЬІ1 прым.. Гл карамжа. Гэта бярозка, што пасадзілі неяк, сусём карамжаватая вырасла. Краснае, КАРАМЖАВАТЫ2 прым., перан. Гл. карамжа. Проўду кажуць, што не роўныя людзі, не роўны i лес. I людзі такія карамжаватыя ёсьціка. Плакаць хочыцца на іх гледзячы, чаму ж такому не вырасьці, як усе? Краснае. КАРАУЛОТ м. Калаўрот. Адной нагой караўлот кручу, а другой дзіця калышу. Хожава. КАРГАЧ м. Стары няўклюдны мужчына. Дзе ж гэта матка прымуся любіць каргача. Хожава. КАРШСТАР м. Каністра, бітон. Кан, або фляга, або карністар — гэта, калі плоскі кан на дваццаць літраў. Хожава. КАРТОПЛІ толькі ў мн. Бульба. У Германіі ў пляну быў, вісеў на слупе за тое, што пяць картопель украў. Хожава. КАРТОФЛЯ ж. Вараная бульба. Сталі ўжываць соль з усім-усім: картофляй, халадніком. Волма. КАРТЫЖШК м. Карцёжнік. У майго чалавека дык дзьве ганьбы: п'яніца i картыжнік, пастоў на шалі, дык адна адну не перавеся. Краснае. КАРУЗА агульн., абразл. Неадчэпны, задзірысты чалавек. Не чапай ты гэту карузу, а то ад яго не адчэпішся, смалой прысмальваецца. На вясельлі Лукашовым толькі вочы палалі праз гэтага боўдзялу. Наброўся, як сьвіня гразі i давай чапляцца да сватоў. Краснае
Дадатковыя словы
пяніца
11 👁