дзедам гаспадарылі. Заколім каляду, у лапці смаліць цягнем i баімся, каб варона не панесла. Такая каляда вялікая была. Краснае.
КАЛЯДКІ мн. Форма ацэнкі, ад каляды. На калядкі хадзілі па вёсцы з торбай, песні спявалі пад вокнамі, пакуль не дадуць кусок сала ці калбасы. Рудня.
КАМЛЁТ м. Спадніца. А мы ж яе па русай касе пазнаем, па зялёненькіх уплётах, беленькіх камлётах. Вязынка.
КАМЯГА ж. Выдзеўолены з камля вузкі човен. Волма.
КАНАВАЛ м., уст. Чалавек, які кастрыраваў коней. Як даўней хадзілі гэтыя канавалы, дык ім палатно давалі на даўжыню каня за тое, што скастрыравае. A хто дык усяго тры локці палатна. Цяперака на ферму ганяюць кныроў, a коняў ніхто сваіх не мае. Краснае.
КАНАШІЯНІК м. Малако з канаплянага семя. Мама звара бульбы з грыбамі, канаплянікам забеля. Хожаеа.
КАНЦОМ прысл. Абавязкова трэба. Слабада.
КАПЕЙКА ж., толькі ў адз. Грошы. Палучу нейкую капейку i зараз жа яе няма; то ў магазіне нешта кугііш, то дзяўчыне трэба падкінуць. Волма.
КАПЁШКА ж. Капа. Складайце скарей сена ў капешкі — капаць пачало. Мурожніца.
КАРАМЖА1 ж. Нізкарослае, выгнутае ва ўсе бакі дрэва. У лесе кусьцік, бывае, вырасыде такі карамжаваты. Пасьвіла ў Акопчыным лесе, тамака такія хвойкі выносьлівыя стаяць, а поспал такая карамжа. Краснае
Дадатковыя словы
выдзеўблены
96 👁