КАЗКА-МАНЬКА ж. Казка-небыліца. Казкіманькі расказвалі ўсякія страшныя, цяпер ужо ўсё забылася. Рудня. КАЗЁЛЬКА м. Форма ацэнкі ад казёл. Мікітка абярнуўся казелькам, a Аўдоська села i прадзець. Мацкі. КАЗЛЯК м. Масляк. Будуць расці ўсялякія грыбы: баравікі, бабкі, сураежкі, казлякі. Рудня. КАКЛЕТА ж. Катлета. Панам дык тады пяклі адныя каклеты. Нам кухар не давоў нават пакаштаваць. Хожава. КАЗЫРОК м. Той, хто казырыцца, выстаўляецца, фанабэрыцца. Слабада. КАКАЛУХА ж. Чаромуха. Няможна цыбулі садзіць ні сягоня, ні зоўтра, бо какалуха расцьвіла. Хай пацьвіце дні два, тады можна будзе. Краснае. КАЛАПНІ мн. Каноплі. Трэба ўцякаць, бо пан заб'ець або ў салдаты здасць. Пасядзеў у калапнях, прыходзіць дамоў i кажыць: «Тата, пляці лапці, толькі ліповыя, яны мацнейшыя...» Ляшчынск. КАЛЕЙКА ж. Чарга. Была ў мяне бабуня, не родная, але маей мамы мачыха. Яна часта ганяла ў поле калейку пасьвіць. Злосная была, што да трэцяга не гавары. Краснае. КАЛЁСКІ мн. Цялежка. Ураджай на калёсках возім. Рудня. КАЛЮГАВІНА ж. Каляіна. Паехаў неяк Бладзя па сена, ды так доўга не было, шчакалася я яго. А ў яго кола як завалілася ў калюгавіну, воз перавярнуўся i вось паляцела. 3 паўдня ён там прамудыкаўся. Краснае. КАЛЯДА ж.., толькі ў адз., уст. Кабан, якога калолі перад калядамі. Як я быў малы, дык вот мы зь
Дадатковыя словы
забець
11 👁