ІСТОПКА ж. Памяшканне для захавання гародніны зімою. У вялікія маразы носім у істопку вядро з гарачым вуголлем, каб абагрэць трохі. Слабада.
ККАВЭНЧЫЦЦА незак. Плакаць, енчыць. Слабада.
КАГАЛАМ прысл. Гуртам, разам. Узаўтро Сёмуха, зноў Мікітавыя кагалам сабяруцца. Навагрудскі р-н.
КАДАЎКА ж. Кадушка. У каго кубел, у каго кадзь, у каго якая пасудзіна, кадобчыкі былі, кадаўкі. Кукалеўка.
КАДОБЧЫК м. Выдзеўоленая з дрэва бочачка. Агуркі салю кожны год: бяру кадобчык, лажу агуркі, соль, заліваю вадой i ўся прамудрасць. Kyкалеўка.
КАДРЫЛЬ м. Кадрыля. I кадрылі былі, адзін вялікі кадрыль, у восем пар, другі малы — толькі чатыры пары. Волма.
KAET м., уст. Сшытак. Лепш схадзіця пад кантору, вазьміця каеты пад руку i стойця. Хожава.
КАЖАРКА ж. Кароткі жакет на ваце. Кажаркі некалі шылі з дрэньненькага матэрыялу, на ваце i з каўнерыкам. Болей корт куплялі. Наш Бладзя надта ж добрыя шыў кажаркі, усіх абшываў. Краснае.
КАЖДАН займ. Кожны. Жыў пан i любіў казкі слухаць, ды каб каждая дзень новую. Волма.
КАЗА ж. Невялікія кароткія сані. Myci у Піліпа каза ёсьціка, трэба пазычыць, муку зезьдзіць забраць у магазіне. Краснае
Дадатковыя словы
выдзеўбленая
34 👁