ЗЫКАВАЦЬ зак. Гізаваць, ратавацца ад гізоў. Во зыкуюць каровы, гэта уборацкія i нашы. Рудня. ЗЭДЛЯ ж. Зэдаль. Палажылі яго на зэдлю i пачалі па голым целе біць. Ляшчынск. ЗЭМСЩЦЬ незак. Помсціць. Гады ca два зэмсціла мне па злосці, што я ў яе кавалера адбіла. Волма. ЗЮКАЦЬ незак. Гаварыць. Як сонца прігреіць, стырікі сыбяруцца, пысядуць на заваліну i зюкаюць. Мурожніца. ЗЯКРАТЫ прым., груб. Чалавек з вялікімі вачыма. Гл. Бяльматы. Такі зяць зякраты ў Крыстыны, як вылупя вочы, дык як у жабы на вярху сядзяць. Краснае. ЗЯЛЁНКА ж. Зялёная маса з кармавых культур. На пашу кароў ні ганяем, днём падкармліваем зялёнкай. Кукалеўка. IІДБАБНЫ прым., уст. Шаўковы, ядвабны. Ніколі не буду купляць ідбабнай хусткі, на галаве не дзяржыцца. Рукі толькі не гуляюць, задно падвязвай, плыве з галавы. Красное. ІЛЬНУЦЦА незак. Гарнуцца, хіліцца. Усе людзі нашы ільнуліся к партызанам, камандзірам у нас быў старшыня сельсавета. Рудня. IMUIA ж. Памінкі. Тут у нас заўтра імша будзе. Сыны помнік па матцы ставілі. Хожава. ІРХА ж. Ачышчаная ад воўны вузкая палоска з аўчыны, якая служыць пракладкай пры сшыванні аўчын. Натта гладка ўшыў ірху ў кажух. Ляшчынск
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
43 👁