Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ЗЛАЖЬІЦЦА зак. Сабрацца. Прыйшла на астаноўку, аўтобус, каб яго халера, не астанавіўся, паехаў. Я злажылася i пайшла далей. Хожава. ЗІМНА прысл. Холадна. Аднаго дня было надта зімна. Рудня. ЗЛАЗІЦЬ незак., перан. Аблазіць, ліняць. Хустка то так з віду, харошая, але будзе, мусі, злазіць. Хожава. ЗМАНУЦЬ зак. Падмануць ашукаць, салгаць. Каб толькі не змануць вас. Нават ня помню, ці вясной гэта было, ці летам. Хожава. ЗМОВІНЫ мн. Заручыны. Спачатку прыходзіць сват. Ён прыносіць хлеб i кладзе яго на стол. Калі дзеўка згодна, гэты хлеб забіраюць сабе, а на гэта месца кладуць свой. Калі хлеб памяняюць, то значыць будуць скора змовіны. Рудня. ЗМЫЛЩДА зак. Памыліцца. А як змылюся, дык ні тое, ні другое не робіцца. Хожава. ЗМЯРНЕЦЬ зак. Стаміцца, змарнець. Змярнелі ў вочарадзі за етай рыбай. Мурожніца. ЗНЕХТАВАЦЬ зак. Згвалтаваць. Чула? Ганніну дзяўчыну знехтавалі. Слабада. ЗНІЦЕЦЬ зак. Стаць тоненькім як нітка. Расада нешта зніцела, мусіць, не выдужае. Слабада. ЗРАХАВАЦЦА зак. Дамовіцца. Слаўныя хлопцы сабіраліся, сабраўшыся, зрахаваліся. Оршаль. ЗРЭПІЦЦА зак. Схапіцца загрудкі. Вы на смех людзям зрэпіліся загрудкі, каторы дужэйшы. Волма. ЗУБРЬІЦЬ незак. Вастрыць, тачыць. Камень не ідзе тапор зубрыць, тапор не ідзе дуб ламіць. Пераброддзе. ЗЫГАВАЦЬ зак. Гізаваць ад аваднёў. Карова зыгуе. Каровы пазыгавалі. Слабада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 177  ▶