была, а то зьвясьнела сусём. Ноч пераначавала ў мяне i здохла. Красное. ЗГАЙДАЧЫЦЬ зак. Страціць, згубіць, збяёдаваць. ЗГАНАШЫЦЬ зак. Сабраць на стол, у дарогу. Сёе-тое зганашыла, не надта, на жаль, але перакусіць можна. Мурожніца. ЗГАРУСЩЦЬ зак. 3 цяжкасцю пабудаваць або зрабіць што-небудзь. Была хацена нейкая, дый тая згарэла. Гэта ж такая бяда, трэба было жыць недзе. Па бярвенцу пакуль другую згарусьцілі, паставілі маленькую. Перажылі неяк, дзякуй богу. Красное. ЗГРЫБЕЦЬ зак. Моцна састарэць. Сцяпан ужо зусім згрыбеў, аж глядзець шкода. Слабада. ЗГУЛЯЦЬ зак. Станцаваць. Згуляеш пару танцаў, І пыл вочы выядае. Хожава. ЗГЭМТАЦЬ зак. Сапсаваць, страціць, згубіць. Слабада. ЗГЭНТАЦЬ зак. Скамячыць. Непрасаванае, дык гадкае. Згэнтаюць, згэнтаюць усё, паскладаюць як папала, а тады вазьмі. Кукалеўка. ЗДЗЕЦЦА зак. Распрануцца. Ён ужо да таго шчыруе, выслугоўвае. Як што зрабіць, дак здзенецца, усё памагае, ну, бытга як свой ужо. Рудня. ЗДОХЛЯ ж. Пра слабога, худога чапавека (жывёлу). Не кот, а здохля. Як Аксана, нічога не есць. Рудня. ЗДЫМКА ж. Здымак. Ніколі мярцьвяка не бачыла сярод поля лежачы. А ён (немец) здымку ішчэ ў руках трымае, сям'я мусіць. Красное. ЗДЫРДЗІЦЦА зак. Стаць дырдай, схуднець (i — таксама памерці). Слабада. ЗДЫХЛЯ агульн. Вельмі худы i нездаравячы чалавек. Слабада
Дадатковыя словы
сямя
12 👁