ЗАШЧЫРАЦЬ зак. Засохнуць (пра расліну). 3 Волькі Гярдуцянскай гаспадыня, як ад пустой печы засланка. Летась як пасадзіла грады, так i застала. Зашчырала ўся расьліна, ні капусткі, ні агурочка — нічога не мела. Дзе ж, не палівала ніколі. Краснае. ЗАШЭЎКА ж. Вытачка. Бяры ў зашэўку, каб фігура была. Хожава. ЗБАЧЫЦЬ зак. Убачыць, згледзець. Божа, божа, збач жа, звідзь жа ўсё гэта. Налібокі ЗБЛАЖЭЦЬ зак. Стаць благім у характары. Але i добры муж, бывае, золажэе, адурачыцца. Хожава. ЗБЛЫТЭЖЫЦЬ зак. Збіць. Узяў пастронак i так ужо яго золытэжыў. Хожава. ЗБОЦЬКАЦЬ зак. Абы-як зрабіць. Сяк-так збоцькаў — абы трымалася. Мурожніца. ЗБЫТКАВАЦЦА зак. Смяяцца з каго-небудзь празмерна, незаслужана крыўдзячы. Хожава. ЗБЭСЩЦЬ зак., груб. Абняславіць, абгаварыць. Ганніну дачку су сём збэсьцілі, дык на сабаку не варта. А ўсё праз маці, кажуць, у маладосьці гэткая была. Проўду кажуць, што якая калодка, такая i дошка, якая матка, такая i дочка. Краснае. ЗБЯЁДКАЦЬ зак. Згубіць, страціць што-небудзь. А бо-о, на якіх вы казлох дровы рэжаце, такія крывыя. Я б іх даўно зьбяёдкала. Добрая ў вас натура, што вы іх не зьбяёдкаеце. У мяне б цярпення не хваціла мудыкацца. Краснае. ЗВЯРНУЦЦА зак. Выйсці з цяжкага (фінансавага) становішча. Каб не прадаў парсюка — дык бы i не звярнуўся. Слабада. ЗВЯСНЕЦЬ зак. Схуднець. (Параўн. выпетрыць.) Курачку была суседцы дала на яечкі пасадзіць. Дык яна мусіць сусём яе не карміла. Такая таўстая
Дадатковыя словы
зблажэе, зблытэжыў
17 👁