ЗАТАЎКА ж. Тлушч (масла, сала, алей) для кашы. Каша без затаўкі — гэта ужо не каша. Слабада. ЗАТКАЛА н., уст. Скрутак ануч для закрывания коміна. Ставіліся юшкі, а ў каго не было юшкі, заткалам закрывалі, таму часта пажары бывалі. Рудня. ЗАТЫЧКА ж., перан., груб. Чалавек, які недарэчна ўмешваецца ва ўсякую справу. Ага, а як ты пабрэшашся, дак i ён тады пасунецца за табой, як затычка. Хожава. ЗАЎЧАРЫ прысл. Заўчора. Прыехаў заўчары, будзе на вяселлі, дык вось мы i знаёмыя. Хожава. ЗАЎЧЭСНЕ прысл. Заўчасна. Свіню заўчэсне закалолі, гэтак раптам есьці не ўзяла. А сланіна добрая была, цэлы кубел налажылі. Краснае. ЗАФЭНДАЦЬ зак. Запэцкаць. Падлогу так зафэндала, што страх глянуць, i гэта мыцьцё называецца, паненка мыла. Волма. ЗАХАЛАДЗІЦЬ зак. Прастудзіць. Прастудзіў пляўрыт, захаладзіў горла, не прагавора нічога. Хожава. ЗАХВЩЭННЕ н. Нервовая узбуджанасць, шок. Свякруха i сёстры ляглі ў захвіцэнні i заснулі, праўда сухарыкаў i ўсяго такога напяклі. Прывезлі маладую, а свякруха брык i абамлела. Рудня. ЗАЦДГЛЩЬ зак. Стаць як цэгла. Пасля дажджу была спёка, сонца, дык зямлю i зацагліла. Слабада. ЗАЧАЎРЫЦЬ зак. Захварэць, занядужаць. ЗАШАНАВАЦЬ зак. Берагчыся, асцерагацца, шанавацца, папярэджваць. 1) А пляўрыт гэты трэба зашанаваць, не прастудзіць. 2) А ў аднаго чалавека гнаявы пляўрыт быў. Зашанаваў яго, вылечыўшы, добра еў, добра адзяваўся. Хожава
11 👁