ЗАПОР м. Загарадка. Кабана кармілі i баяліся, каб не адабралі немцы, дык у запоры дзяржалі. Рудня.
ЗАПУНДЗІЦЬ зак. Купіць, прыдбаць. Я кажу: «Хоць бы ты мне сукенку запундзіў». А ён лепей прап'е пойдзе. Хожава.
ЗАРАННЯ прысл. Загадзя. Сядзелі у лесе доуга, жылі на вадзе ды на сухарах. А сухары бабы гатавалі зарання. Рудня.
ЗАРЗАЦЬ зак. Заржаць. Вырвалі ў дзядзькі каня, конь пабег, толькі зарзаў. Коцькі.
ЗАРОБІЦБ зак. Зарабіць. Тры гады прабыў у горадзе, заробіў многа грошай. Пераброддзе.
ЗАРУЧШЧАК м. Форма ацэнкі. Ад заручнік (удзельнік заручын з боку маладога). Прыехалі заручнікі ды па белы рушнічкі. Трэці Гарадзец.
ЗАСЛЕПНУЦЬ зак. Заплюшчыць вочы перад сном. Вечарам, бывала, я толькі заслепну, а яго ўсё няма, усё ў канторы. I заслепнеш на мінутачку i зноў ускочаш. Рудня.
ЗАСМЭРКА м i ж. Смаркатае дзіця, смаркаты. Чаму засмэрка? Бо заўсёды засмэрканы, смаркаты. Слабада.
ЗАСТАРОНАК1 м. Агароджаная частка гумна, дзе складаецца збожжа ў снапах. Застаронкі ў таку ўжо разваліліся. Трэба новыя рабіць, бо жыта будзе ў патруху сыпацца, а як у застаронкі снапы будуць складзены, дык, нябось, на такавішча пасыпіцца. Краснае.
ЗАСТАРОНАК2 м. Манеж — месца ў іумне, куды складваюць сена або с алому. Я раней яшчэ паправіла прыстарнак у застаронку. Навагрудскі р-н.
ЗАСТУПЩЬ зак. Пачацца. А пасьля, як вайна заступіла, дык пан уцёк. Хожава
Дадатковыя словы
прапе
27 👁