заложнік, куды клалі лыжкі, хлеб, продукты, якія не накрываліся. Рудня. ЗАЛУВІЦА ж. Залвіца, залоўка. Аднаго разу маёй залувіцы швагар ехаў на матацыклеце. Хожава. ЗАМКА ж. Стрэмка. Замку загнаў, баліць. Бірулі. ЗАМОЎШЧЫК м. Знахар. Тут у нас недалёка быў чалавек, які ўмеў замаўляць. Вырашылі з'ездзіць да яго: замоўшчык, кажуць, усё ведае. Пайшла сястра да замоўшчыка, расказала пра сваю хваробу. Застадолле. ЗАМЯР м. Прыкмета. Як былі ішчэ дзяўчаткамі, хадзілі да аднэй цёткі. Яна ўсё нас заклікала: «Хадзеце, дзяўчашачкі, пагаворым пра сёе-тое, можа я кагосьці пасватаю вам, маю тут на замяры». Краснае. ЗАНЯДОЛІЎШЫСЯ дзеепрыс. Зажурыўшыся, засмуціўшыся, замаркоціўшыся. Парыцца гэты гарох, а я адышлася далей, занядоліўшыся, i сяджу: што ж, мне i гароху не дадуць. Лягичынск. ЗАНЯДОЛІЦЦА зак. Занудзіцца, зажурыцца, замаркоціцца. Хлопец мой занядоліўся нешта, у Брэст не паступіў, механікам не ўзялі, будзе цілівізары папраўляць па хатах. Лягичынск. ЗАПЕК м. Месца за печчу. Маладога сястра стала месьці хату, посьля выцягнула кашулю з запека, сабрала смяццё. А я ў слёзы, думаю, куды ж яна замуж зашла. Краснае. ЗАПЛЮНДРАНЫ прым. Забруджаны, заквэцаны. Уся спадніца заплюндраная. Слабада. ЗАПОВШЫ мн. Заручыны, запоіны. Прышоў кавалер у сваты. Спадабаліся адзін аднаму. Папілі заповіны, дагаварыліся, калі вяселле. Рудня
Дадатковыя словы
зездзіць
7 👁