ЗАДНО прысл. Часта, толькі. Ятроўка мая, Kacтуся, вот ухвалёна была ў мужыка. Задно ён усё казоў: «Так мала кароўка малачка дае ў маей Кастусі, а яна масла кожны тыдзень зробя. I нам яго ўдоваль». Краснае.
ЗАЁСЩСЯ зак. Пасварыцца з кім-небудзь. Як заесца старая з нявесткай — нядзелямі не гавораць. Волма.
ЗАЖЫВА прысл. Пры жыцці. Зажыва гнію, а не жыву. I раніцой твар абмываю слязьмі, i вечарам. Волма.
ЗАЖЫЦЬ зак. Перажыць. Ой, колькі я гора зажыла, колькі бяды! Хожава.
ЗАКАЛІЦА ж. Закалец. Як я спяку хлеб, бувала, дык закаліца з нізу да верху. Мурожніца.
ЗАКАЛОЦЦА зак. Прастудзіцца. У сенях, у міску мыйцеся, нашто на двор. Вот як заколішся, дык будзеш тады хварэць. Хожава.
ЗАКАНАПАЦІЦБ зак., перан. Знарок прыпыніць якую-небудзь справу. Поп, як знае, што ёсць з цябе пацягнуць, заканапаця i не вянчае. Хожава.
ЗАКОТ м. Скляпенне ў печы. На чардаку робяць ляжак i стаяк. Стаяк выходзіць на двор. У печы самой робяць закот, збоку робяць дзве пячуркі.
ЗАКРЭЙЗАЦЬ незак. Запэцкаць, замазаць. Што гэто ты сцены ўсе закрэйзаў? Навагрудскі р-н.
ЗАЛАЖЫЦЬ зак. Прыстаць, прыкінуцца. Залажыла нейкая ангіна. Хожава.
ЗАЛАТВЩЬ зак. Уладзіць, вырашыць, зняць канфлікт. Бацька паехаў сам i ўсё залатвіў — сына пакінулі на вучобе. Слабада.
ЗАЛОЖШК м., уст. Невялікая наеденная шафка для пасуды i прадуктау Над дзвярмі прыбівалі
26 👁