Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ЗАБЫТЛІВЫ прым. Той, што забываецца, не помніць. A ён дуж ды ляніў, ды й забытлівы быў. Уліна. ЗАБЯГАЛАЎКА ж. Сталовая, чайная. Вось у нас тут каля забягалаўкі сабяруцца i давай пра гэтыя атамы гаварыць. Хожава. ЗАВАЛОЖЬІЦЬ зак. Заправіць, закрасіць. Завалож кашу маслам, толькі не перадай, трошку. Завалож цыбулю смятанай. Мурожніца. ЗАВЩЗЕЦЬ зак. Убачыць. Я, як завідзяла, што скора абяруць усе слівы, дык абабрала шэсць вядзёр i занясла на тару. Хожава. ЗАВШУЦЦА зак. Імгненна сабрацца рабіць штонебудзь. Завінецеся буйны ветры ў полі, раздуйця траўку-мураўку зялёну. Коцькі. ЗАВІШНЬІ прым. Увішны. Ён ня будзя сядзець без работы, хоць стары, але завішны. Хожава. ЗАГАВШЫ адз. няма. Рэлігійнае свята (апошняя нядзеля перад вялікім пастом). Як прыйдуць загавіны, дык ніяк не магу іх перажыць, дакучаюць мне яны. Волма.г ЗАГАДЗЩЬ зак. Задобрыць, падкупіць каго-небудзь падарункамі, паслугамі i г. д. Ён доктара загадзіў, каб сказаў, што пералому німа, каб у бальніцу не ехала. Хожава. ЗАДАЎЖБІЦЦА зак. Стаць даўжніком. Магазіншчык ужо яму больш не дае нічога, так ён сільна задаўжыўся ў яго. Рудня. ЗАДЗЁРА агульн. Задзірака, задзірысты чалавек. Я ж у падчыненні: задзёра такая кажын дзень. Хожава. ЗАДЗОГАЦЬ зак. Пачаць дзогаць — моцна тупаць i грукаць. Мурожніца
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁
 ◀  / 177  ▶