Надта ж ён лятучы. Цяжка некаму будзе жыць зь ім. Красное. ЖЬІРГАЦЬ незак. Шырока ступаць. Во, брат, жыргае! Не сыйсціся. Слабада. ЖЫРЛІВЫ прым. Пражэрлівы. Як сяду есці, кажуць: «Жырлівая». Нарэйшы. ЖЫЧКА ж. Аздоба ў кажусе. Кажух надта ж добры сёлята пашыў з жычкай. Цяперака не зьмерзну зімой. Кароцінькі кажушок, Чырвоная жычка. Любя мяне мужычок, хоць я невялічка. Краснае. ЖЫХНУЦЬ зак. Бліснуць. Я дык надта ж маланкі баюся. Як астануся адна ў хаце i віджу, што хмура находзя, то так баюся. А як бліскавіца жыхня, дык я i зь мейсца не сыду i ні да кота не загавару. Краснае. ЖЫЧЫЦЬ незак. Зычыць. Я яму блага не жычу, а каб толькі добра было, як сабе. Волма. 3 ЗАБАЧЫЦЬ зак. Убачыць. А жонка, як забача, што ён п'яны, дак дзе-небудзь у чужую хату ўцячэ. Хожава. ЗАБОР м., уст. Улада, прыгнёт. Польшча, значыць, была пад заборам трох імператараў: рускага, нямецкага i аўстрыйскага. Яны падзялілі яе меж сабой. У часе рэвалюцыі палякі паўсталі, а калі немцы адступалі ад Оршы, палякі разьдзелі i разулі немцаў пад Варшавай. Краснае
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

пяны
34 👁