КОЗАЧКА ж, Гл. каза. Калі тралююць дрэва з лесу, вот добра, каб козачка свая была. Надта ж цяжка канём цягаць без яе, яно ж доўгае. Краснае.
КОПКА1 ж. Пячурка. Копак можна зрабіць некалькі. Туды кладзём сярнічкі, сальнічку ставім. У копцы сушым абутак, рукавіцы, шкарпэткі. Слабада.
КОПКА2 ж. Частка прыпека, куды выграбаюць попел, вуголле. Робяць чалеснікі, прыпечак, пакідаюць месца на надкамінак. Робяць копку. У копку згортваюць попел. Рудня.
KOCAP м. Касец. Косары косяць, а вецер павявае... Дай найму ж я косараў чатыры. Тураў.
KOT м. Святочныя забавы ў каляды. У каляды збіраліся ў ката гуляць. Дзеўкі прыносяць закуску, хлопцы водку. Угашчаюцца. Музыку бяруць. Гэта называюць: «Ката дзеўкі спраўляюць». Рудня.
КРАПОТНА прысл. Карпатліва. Я болын за ўсё любіла ткаць на берда плаценку. Але сільна марудна i крапотна ткаць кросны. Рудня.
КРУКАЦЬ незак. Утвараць гукі, падобныя на «кру-кру» (пра журавоў). A ляцелі журавы, селі ў полі на раллі, сталі яны крукаць. Ляды.
КРУПЭРНЯ ж. Крупадзёрка. Была крупадзёрка, яе называлі крупэрня, там рабілі крупы. Рудня.
КРУПЭЎНЯ ж. Крупадзёрка. У нашай вёсцы крупэўня была — крупы рабілі. Рудня.
КРУТАНША ж., толькі ў адз. Завіруха, буран. Аднаго года такая лютая зіма была i крутаніна. Сяджу я на печы, спусьціла ногі на пяколак, а калоця — ня вытрываю, як на дварэ. А страху! Так я баюся, каб бяды якой не было! Краснае.
КРЫЖАВАЦЬ незак. Павязваць крыж-накрыж ручнікі сватам перад пачаткам вяселля. Першая
33 👁