ДРЭЎКА н. Маленькае тонкае паленца. Светласці ж не было. Толькі калі ў суботу, у свята лямпу запаляць, а так — дрэўкамі на комінку. Рудня.
ДУБЭЛЬТЫ1 мн. Аконныя рамы, якія ўстаўляюцца на зіму. Дубэльты пагнілі, трэба новыя рабіць. Навагрудскі р-н.
ДУБЭЛЬТЫ2 мн. Акуляры. Гэта ж ганьба для дзеўкі — дубэльты, даўней ніхто замуж такую не ўзяў бы. Мікалаеўшчына.
ДУДКА зборн. Жорскія i цвёрдыя сцябліны ў сене. Гэту дудку вытрасі i вон выкінь, яе карова не зьесыдь. Краснае.
ДУКАВАЦЬ незак. Вучыць. Я не сагласілася за яго ісці. Ён настаўнік, а я — не вучоная, будзе мяне дукаваць ды муштраваць. Рудня.
ДЫМКА ж. Пасцілка, тканая ў квадраты. 3 кроснаў выходзіла i плаценка, i пасцілка, i дымка. Рудня. Дымку б заслала, свята ж! Бірулі.
ДЫРДА м i ж. Худы высокі чалавек.
ДЫРДЗША м i ж. Гл. Дырда. Слабада.
ДЫХТА ж. Фанера. Нешта пол дыхціць, бы дыхта. Навагрудскі р-н.
ДЭФАКТОВЫ прым. Слабы здароўем, хваравіты. Яна i дэфактовая дзяўчына, усякай балесцю балела, жывога месца на ёй не засталося. Волма.
ЕЁЖЕСЦЕЧКІ (з дзіцячай лексікі) Есці. Уваходзіць малы хлопчык гадкоў трох i плача: «Цёця, ножкі ў мяне мокрыя, я ад мамкі адбіўся, есцечкі хачу». Каліта
32 👁