Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ЕЧА ж. Стрававод. А бо-о, якая бяда ў хату ўвалілася. Аднэй бяды не ўтамавалі, другая наскочила. Сусём нідоўна закалолі сьвіню, а цяперака другую трэба. Есьці нічога не ўзяла, еча мусіць апечана. Краснае. Ё дзеясл. Ёсць. У нас хлопцы ё такія: валасы доўгія, не разбярэш, ці хлопец, ці дзеўка. Гадка глядзець. Рудня. ЁСЦЕКА дзеясл Ёсць. Дзе вы чулі, каб жана дзярэктара каровы даіла! А ў нас у Рудні ёсцека: дзярэктарава жана доіць кароў. Рудня. ЖАВІНЫ мн Ажына. Ёсць у нашых лясах i ягады. Растуць чарніцы, суніцы, маліны, брусніцы, журавіны, жавіны. Рудня. ЖАДЗЁН прым. Прагны, сквапны. Яны самі паміж сабою жадны. Хожава. ЖАЛОБНЫ АБЕД. Памінкі, абед у памяць нябожчыка. Жалобны абед робяць жанчыны. Робяць квас, суп, кашу, канон, пякуць праснак. Рудня. ЖАНДАРОВЫ прым. Яркаблакітны. Плечы яе былі ахінуты прыгожай жандаровай хусцінай. Навагрудскі р-н. ЖАУТАЧКА ж. Жаўтуха. Але ж нека хвароба навалілася на беднага, жаўтачка мусіць, бо зжаўцеў. Малева. ЖАЧАК м. Валачобнік. Я маленькі жачак, паўзу як рачак. Не дасі кока — вылезе вока; не дасі яечка — здохне авечка. Аляхновічы. ЖБАНІК м. Збаночак. Збегаў, прынёс яму жбанік квасу. Рудня ЖВАКАВАЦЬ незак. Жаваць жваку (пра карову). Карова паходзіць — ужо i жвакуе, ужо i пад'ела. Ракау
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падела
10 👁
 ◀  / 177  ▶