ДОЎНА прысл. Даўно. Наша Жана не прыехала, ужо доўна была. Кукалеўка.
ДРАНДЗІ мн. Старое зношанае адзенне. Прымі свае драндзі, параскідала па хаце. Навагрудскі р-н.
ДРАПЦЫ мн. Матычка. Як ні сварылася, прыйшла, сястра ж, родная крывінка, узяла драпцы i памагла. Навагрудскі р~н.
ДРАТАВАНКА ж. Пуга, звітая з сырамятнай скуры або з тонкіх вяровачак. Каваль зрабіў нож, узяў пугу-дратаванку i пайшоў. Рудня.
ДРАЧ м. Дранік. Драчоў напяклі i паснедалі, дармо што хлеба не было. Бірулі.
ДРОВІНКА ж. Форма ацэнкі ад дровіна. Кавалак дрэва, галінка. Калі вады з крыніцы прынясеш, то i тая ў хаце замярзае. Ходзіш, дзе дровінку, дзе карча выламіш. Рудня.
ДУЛЬКА ж., памянш. ад дуля. Грушка. За адну панчаху прывязала дульку. Хожава.
ДРУЖЫНА ж. Удзельнікі вясельнага поезда з боку жаніха або нявесты. Малады бярэ ўсю сваю дружыну i едзе да маладой. [...] У гэты час прыязджаюць дружына, прыданыя яе. Рудня.
ДРЫЗЛЫ прым. Абрызглы. Я i дрызлага малака магу выпіць. Бірулі.
ДРЫМЧЭЦЬ зак. Вібрыраваць, утвараць гук. На ветры дрымчэла адарваная бляха. Слабада.
ДРЫНДУЛЯСТАЯ ж. Вельмі высокая i няскладная дзеўка або жанчына. Жонка з твару нішто, усміхаецца прыгожа, але ж надта дрындулястая. Слабада.
ДРЫНЧЭЦЬ незак. Модна балець, ныць, не даючы спакою. Да таго дрынчаць зубы, што хоць ты сцяну кусай ад болю. Волма
44 👁