ходзяць на вечарынку, дак i туфлі блішчаць, як у беднага — дак нагой баішся прытупнуць — развал іцца. Хожава. ДЗЯВОШЧЫНА ж. Дзявоцтва. Дзявошчына, бывав, мне сасьніцца. Хожава. ДЗЯДЫ мн. Свята ўшанавання нябожчыкаў. Byчыліся ад Дзядоў i да Вялікадня, бо трэба было бацькам памагаць. Рудня. ДЗЯЛКА ж. Невялікі ўчастак зямлі, выдзелены ў карыстанне. Дзялянка. Кожны сваю дзялку асушваў да трыццаць дзевятага года. Хожава. ДЗЯЛЯНКА ж. Кавалак. Кавалак свежага сала ці мяса, які прыносяць у якасці гасцінца сваякам, суседзям, знаёмым, калі колюць кабана. Як гэна Геня несла, дык я не хачу несьці i не хачу відзець, гэткія дзялянкі. Колькі жыву не відзіла. Прынесла на людскі смех кусочак i голы, голы, нават у паперу не завярцела. Красное. ДЗЯЩНЕЦ м. Хвароба, прыпадак, прыпадачная. На дзяцінец мне гэтыя грошы! Ці не дзяцінец ёй прываліў? Застадолле. ДЗЯЦЮК м. Нежанаты хлопец, жаніх, малады. Баб ад дзецюкоў i нявест называгті сваццямі. Хожава. ДОДНЯ прысл. Час перад тым, як пачне днець, світаць. Ён выйшаў здому яшчэ додня, на прыцемку. Слабада. ДОЛЕ прысл. На падлозе, на зямлі, унізе. Горача, дык распрануліся i ляглі спаць доле. А мухі не даюць мінуткі спакойна паляжаць. Рудня. ДОЎБНЯ м i ж., абразл. Няспрытны, нязграбны чалавек. Маці прылажыла её гэта імя. У яе дык слова лепшага німа, як доўоня. Цёмгля крычыць на яе, абы чуць зазлавалася. Красное
10 👁