расцьвілі. А як сеюць двухкоску, дык раз скосяць зь мядункамі i атаву, як зацьвіце мядункамі, скосяць. Красное. ДЗЕВЯТУХА ж. Хрысціянскае свята, якое прыпадала на дзевяты чацвер пасля вялікадня. Сягоння вось таксама свята. Дзевятуха. Вось сядзім, палоць не хочам. Рудня. ДЗЕВЯЦШЫ мн. Памінкі праз дзевяць дзён пасля пахавання нябожчыка. На дзевяты дзень робяць дзевяціны. Збіраюцца ўсе i абед гатуюць. Рудня. ДЗЕЎКАВАЦЬ незак. Жыць дзявоцкім жыццём. Як я дзеўкавала, дык на ногі з тоўстага брызэнту туфлі шыла. Хожава. ДЗЕСЯТУХА ж., устар. Хрысціянскае свята — дзесятая пятніца пасля вялікадня. Сёння ж дзесятуха — фэст некалі вялікі быў у Лебядзеве. Хожава. ДЗЁРКА1 ж Тарка. На гэтай дзёрцы доўга драць, вазьмі буйнейшую. Бірулі. ДЗЁРКА2 ж. Дранка, гонта. Дзёркі нарэзалі на хату, a прывезці нечым. Бірулі. ДЗІНАТУР м. Дэнатурат. Прыедуць у Мінск, прададуць на Камароўцы сена, купяць дзінатуру, камсы i хлеба i сядзяць тады, п'юць. Рудня. ДЗІРГУН м. Шарпак. Абсуюзіла боты, дык па етым дзіргуну i ряшылі іх. Мурожніца. ДЗОГНУЦЬ зак. Ударыць. Аксаначка, ножкай не дзогні, бо ў цябе болька на ножцы. Рудня. ДЗЫГАВАЦЬ незак. Гізаваць. Вот калі бывае сонца i каровы дзыгуюць, хлопцы стараюцца туды іх загнаць. Хожава. ДЗЯВОЧЧЫНА ж. Дзявочае жыццё, дзявоцтва. А якая мая дзявоччына была? Як багатыя папры
Дадатковыя словы
пюць
8 👁