ДАБРОТНА прысл. Багата. Зара людзі дабротна жывуць: у кожнага амаль цілівізары ёсьць, a таксама i многа гэных, як іх, матаролаў, падлога пафарбавана. Хожава.
ДАВЕДАЦЦА безас. Адведаць. Даведалася да яе ў бальніцу, нічога, скора выпішуць, сказала. Слабада.
ДАЙНІЦА ж. Даёнка. Дзе ж гэта дайніца падзелася! Карова нядоеная стаіць!. Навагрудскі р-н.
ДАКЛЯРАВАЦЬ зак. Абяцаць, паабяцаць. Ты ж дакляраваў дзядзьку — едзь. Хожава.
ДАКТОРКА ж. Урач. Чаму гэта дакторкі няма? Час ужо, а не ідзе. Навагрудскі р-н.
ДАЛАДОН м., зневаж. Чалавек, які многа i без толку гаворыць. Есьціка ў нас сусед, Лялей завуць. Вот ужо даладон, ніколі не маўчыць, цёмгля язык, як на калаўроце. Парог ішчэ ні пераступя, a ўжо гавоpa. Краснае.
ДАЛІКАТУХА ж. асудж. Грэблівая жанчына. Нявестка ў яе такая далікатуха была, ніколі разам не ела з аднэй міскі, a ўсё апрычонікам. Краснае.
ДАПАДНЫ прым. Дападкі. Коні у іх былі надта харошыя, ды й самі былі дападныя. Волма.
ДАПАСЩ зак. Прыйсці да канечнага пункта, паспець, закончыць перамяшчэнне ў прасторы. А я такі дапала, магазін яшчэ не закрылі. Наеагрудскі р-н.
ДАРМА прысл. Нядрэнна, добра, лепш. Тэкля прыехала з бальніцы i трохі дарма. Рука ўжо нічога, але пальцы не гнуцца. Кукалеўка.
ДАСТАЦЦА зак. Дабрацца да чаго-небудзь. А самі ледзь дасталіся ў Мінск.
УМаскву як дастаўся, пытаецца: «Можна парцізанку арганізаваць?» Хожава
30 👁