ГУКАЦЬ незак. Гаварыць. Ты, дзеўка, нешта не тое гукаеш. Бірулі.
ГУЛЬТАі ЦЦА незак. Ленавацца, гультаяваць. Вот гультаяцца, рабіць ані не хочуць. Хожава.
ГУЛЫіЯ ж. Вечарынка. У нас ё клуб. Калі якая гульня, то там поўна людзей. Рудня.
ГУЛЯНКА ж. Вечарынка, забава. Раз у вёсцы гулянка была. Маладзёш стала збірацца с усіх вёсак. Хожава.
ГУЛЯЦЬ незак. Танцаваць. А танцавалі ж ня гэдак, як цяпер. I хлопцы нашыя ўмелі добра гуляць. Рудня.
ГУРЗАЛ м. Сухі камяк зямлі. Бывае, я на свайго крычу, што, як ты забаранаваў, адны гурзалы на полі, а Піліп як выбаранавае, дык ралля, як мак, нідзе гурзалочка німа. Краснае.
ГУРЗАЛЛЕ н. Зборн. толькі ў адз. Гл. Гурзал. Гэны дзірван, як ні баранавоў Бладзя, усё адно не выбаранавоў. Не поле, а гурзалле адно i камянёў — ні прайсьці! Краснае.
ГУСЯ ж. Гусь. Гусяняткі вывеліся. Тры раней, з курыцай ходзяць i, пазнейшыя будуць, гуся сядзіць на яйках. Рудня.
ГЭНАМ прысл. Там. Тутака трохі мяхоў ускінула на вяроўку i гэнам, за хлявом, на плот ушчапіла. Краснае.
ДДАБРО м. Збожжа. Вярнуліся мы з лесу, а дома дабра амаль не засталося, што з сабой бралі, паелі, а што дома пакінулі, пакралі. Рудня
33 👁