ГРУБА1 прысл. Тоўста. Я бяру батон. Адразаю. Намазваю маслам груба. Гэта ж харашо. Ракау.
ГРУБА2 ж. Трубка. А гэтую кахлю, што на грубе, мы ў Красным куплялі. Хожава.
ГРУДЛІВЫ прым. Грудкаваты. Грудліва дарога, грудліва, варанога каня з ног збіла. Папки ГРУДОК м. Воблака. Калі садзяць бульбу i на небе ёсць грудкі, то будзе бульба ўраджайная. Ляпешкі.
ГРУДЫ прым. Купісты. Паляцелі курачкі на грудое балота збіраць дзеткам золата. Арэшніца.
ГРУК м. Груган, крумкач. Аднаго разу бачыць — ляціць грук: «Гру! Гру!» Глядзіць гэта свякроў, што грук ляцеў i закуркаў. Мацкі.
ГРЫМОТЫ толькі ў мн. Раскацісты гром. Я вельмі люблю навальніцу з грымотамі i з перуном. Хожава.
ГРЭЧНЫ прым. Грэцкі. У нас кажуць: мука грэчная, крупы грэчныя. Кукалеўка.
ГУБІЦА ж. Мера даўжыні роўная 7 аршынам (4,97 м). Я наткала толькі тры губіцы, а Манька восем i не спачне. Навагрудскі р-н.
ГУБКА ж. Мера палатна або асновы на даўжыню сцяны. Я сама аснавала восем губак тонкага кужалю. I павесіла сушыць посьля. А сьвіня прыляцела — i да таго золытала ніткі! Дык я на нагах не дастоіла, як убачыла. Уся мая праца прапала. Краснае.
ГУГОЛЬ м. Хвошч. Гуголь расьце на згон зімы, яго дзеці ахотня зьбіраюць. Як ёсьціка цялётка, надта ж добра яно гуголь есьць. Краснае.
ГУДЗІЦБ незак. Абгаворваць. А ці мой, ці не мой будзеш, Нашто мяне, маладую, гудзіш? Бабцы
Дадатковыя словы
гўбіца, гўдзіцб, зблытала
34 👁