ГАЧКА ж. Матычка, драпцы. Недзе мая гачка згубілася, пазыч, калі самой не трэба. Навагрудскі р-н. ГЕЎЛЯ м i ж. Высокі ростам. Геўля такі вырас, на лес гледзячы. Тураў. ГІЧАННЕ н. Бацьвінне. Пайду нарву гічання, а то Максім (паршук) раве. Навагрудскі р-н. ГЛЁРА ж., пагардл. Ганарыстая, фанабэрыстая жанчына. Устрэціў у аляктрычцы гойтаўскую глёру, ну, гэну Стэфку Франкову. Але i не загаварыла, трэба ж гэткаму чалавеку ўдацца. Колькі я яе помню, дык яна a ні з кім ні пагаворыць. Задзярэ галаву i як не яна. Краснае. ГЛЮГА ж. Дзюба. Вот квактуха мая гадкая, як зацыўкае ў яйцы, дык курыца дастае i глюгай абдзяўбае аж да крыві, ł ўсё вон. I так кажнае яечка выкіне. Краснае. ГОРСІКІ толькі ў мн. Фальбонка, валан. Некалі вот харошыя фартушкі шылі c чорнай шатынкі, i кругом, кругом абшывалі горсікамі, бо без горсікаў дык i фартушком не хацелі называць. Краснае. ГРАБІЦЬ незак. Грабці. Усё раней сама рабіла: i копы зносіла, i грабіла, i стагі рабіла. Рудня. ГРАЗНА прысл. Гразка. Як пройдзе дождж, гразна хадзіць i баішся, каб не абліла машына. Хожава. ГРАМАЗДА агульн., толькі ў адз., груб. Няздатны да працы чалавек. Ня трэба далёка хадзіць. Во наш Антось, такі ўжо грамазда, да толку нічога ні зробя. Я Ганне казала, прападзеш ты за ім. Але во жывуць i чорт іх ні бярэ. Яна ім камандуе, а ён — куцы ні папхні. Краснае. ГРАМАЦЬ ж. Грамата. У майго хадзяіна грамаць слабая. А я не знаю нічога, я ніграматная. Рудня
17 👁