Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ГАНЬБАВАЦЬ незак. Грэбаваць. Вам дзякуй, што не ганьбуеце старым. Хожава. ГАНЯЦЬ незак. Акучваць пры дапамозе плугаакучніка бульбу. Усе людцы ўжо ганяюць бульбу, а вы? Бірулі. ТАРА ж. Гарышча. Палезь знімі бяльё з тары, а то я часу не маю. Навагрудскі р-н, ГАРГАРА ж. Вялікая нязграбная жанчына. I дзе ён гэткую гаргару адкапаў? Слабада, ГАРАТНЩА ж. Гаротніца, бяздольніца. Сядзіць наша гарантніца пад ашначкам, горкі слёзы льець. Псуя. ГАРГЕТАЦЬ незак. Гаварыць на незразумелай мове. А немцы ўсё нешта гаргечуць: «Матка, капут». Хожава. ГАРЛЯЧОК м. Форма ацэнкі ад горла. Пасля вайны ваўкі дзяцей хапал i. Цераз плот прыбег воўк ухапіў дзевачку i ў лес. Нарабілі крыку, пабеглі следам. Знайшлі ў гушчары толькі гарлячок. Рудня. ГАРСЭТ м. Цёплая безрукаўка на ваце. Во, на дзень жанчын прынесла хрышчоніца мне такі цёпленькі, мякенькі гарсэт. А бо-о, гэта ж такая добрая адзежына для мяне старой. Не маіу схваліць яе, аддзякваць, так яна мне ўгадзіла. Краснае. ГАРУТНІЦА ж., спагадл. Жанчына, якая перажыла многа гора. Хрышчоніца мая такая гарутніца. Яна ж усё жыццё ў горы. Асталася сіратой, вочы ад слёз не высыхалі. Памёр брат, a посля братавая, асталіся трое дзетак, хоць не свае, але братнія, галава шчапалася, дзе іх прытуліць. A працы ўлажыла, што конь таго ні ўложа. Краснае. ГАЦЩЬ незак. Рабіць гаць. Перан.: засыпаць прорву, яму, роў. Гачу i гачу, а з даўгоў ніяк не вылезу. Слабада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
19 👁
 ◀  / 177  ▶