ГАЛЯШОВІК м. Жаночы абутак, кароткія рызінавыя боцікі. Хай цябе немач, увалілася ў шумалку, поўныя галяшовікі вады набрала. I не па ночы ішла, a повідну. Краснае.
ГАМЗАНУЦЬ зак. Сказаць у нос. Ты ж баішся сказаць, нешта гамзанула сама сабе пад нос. Хожава.
ГАМЗЩЬ незак. Гаварыць у нос, невыразна. I што ён за чалавек, гамзане ў нос нешта, а ты гадай, што ён казоў. Цёмгля гамзіць, не па-людзку гавора. Краснае.
ГАМЗУК м. Гамзаты. Ён быў з малых год гамзаты, дык як назвалі гамзуком, так i завуць. Застадолле.
ГАМЗУН м., зневаж. Чалавек, які гаворыць невыразна, у нос. Калі гэта я суседа стрэў, дык я i не ведаў, што ён гамзун. Нешта пра соткі свае казоў, я дык i не разабраўся. Краснае.
ГАМЗУХА ж., зневаж. Гл. гамзун. У гэнага Ангельскага ў Хайценях швагерка гамзуха. Як загавора, то не поймеш, што яна там гамзіць. Краснае.
ГАМІНЬКАЦЬ незак., з дзіц. лексікі. Есці. Давай будзем гамінькаць (ад гам-гам). Волма.
ГАМОН м. Канец, смерць. Яму гамон будзя, не выжывя, бо стары i ўдражніў балесьць, задоўніў. Волма.
ГАМЭРНЯ ж. Памяшканне, поўнае шуму-гаму. Аксана, сціхні, а то як у гамэрні якой. Рудня.
ГАНАРОВЫ прым. Ганарысты. Тады ён паехаў у часьць ды кажа брату, што сястра твая дык надта ж ганаровая. Хацеў пагаварыць з ёй, дак наадрэз ад казал ася. Хожава.
ГАНОРНА прысл. Ганарова. Жыў стары дзядзька, зваўся Васіль, а фамілія была Голад, а хто хацеў дужа ганорна, дык называў «дзядзька Голад». Мацкі
41 👁