Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ВЯСНА ж., зборн. Вясеннія песні. Даўней святы розныя праходзілі от як: хлопцы водку ўжо сабіраюць, дзеўкі — закуску. Тры дні гуляюць. Вясной ізноў: «Вясну» пяюць, на Вялікдзень — валачобныя. Рудня. ВЯТРАНКА ж. Вятрак. Былі ў нас вятранкі, а ў вятранку тую засыпалі збожжа, я чуць помню. Кукалеўка. ВЯТРОЎКА ж. Ятроўка. На судзе былі мае дочкі, вятроўкі, а гаварыла толькі я. Рудня. ВЯЧУРКА ж. Вечарынка. Ішла я, помню, з дзеўкамі на вячорку, на танцы, i пасьлізнулася. Волма. Г ГАГАНЕЦ м. Гальштук. На кірмаш сяганя саброўся ісьці, дык гаганец прычапіў да кашулі, а дачка пытаецца, чаму я разадзеўся, як на выставу. Як старому, дык прыбрацца як сьлед няможна. Краснае. ГАДКІ прым. Брудны. Німа ў чом вады паставіць, усе гаршкі гадкія. Волма. ГАЛЕТНІК м., пагард. Бядняк. Або, галетнікі гэныя, як ім не брыдка толька. Сколькі ні давай — усё роўна мала. Падранага меха ніколі ні напоўніш. Я ж гэтулькі ім перапёрла, а ні якой падзякі, усё адно благая. Краснае. ГАЛЯШСТЫ прым. Галінасты. За новымі ды варотамі стаіць вярба галяністая. Вярхуціна. ГАЛЯПАВАЦЬ незак. Моцна крычаць, гукаць, лемантаваць. Чаго ён на ўвесь лес галяпуе? Слабада
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
14 👁
 ◀  / 177  ▶