ВЫЦАЦКАВАНЫ прым. Спешчаны, гадаваны. Паехаў Бладзя на торг парасё купляць. Я яму й кажу, што не купляй жа такога выцацкаванага, самі будзем цацкаць. Краснае.
ВЫЦЕПЛІЦЬ зак. Прапаліць. Выцеплілі лазню, ідзіце мыйцеся. Мацкі.
ВЫЦМУГЛЫ прым. Высокі, тонкі ў поясе. Вася там тую нядзелю дамоў прыязджоў с хлапцамі. Абудва хлопчыкі такія выцмуглыя, глядзець люба. Краснае.
ВЫЧУБІЦЬ зак. Убраць насенную канюшыну — паставіць «y кучкі» з пракосаў А мы да абеда, мусі, з гактараў тры вычубілі. Хожава.
ВЫЧУЦЬ зак. Падслухаць, пачуць. Вычула яна (Баба-Яга), як бабка клікала Івасіка. Зачарэўе.
ВЬІЧЬІСЦІЦЬ безас., зак. Ванітаваць, нудзіць. А як вычысыділа яго, дык пачаў прасіцца: гэна, кажа, хлопцы, пусьціця мяне дамоў. Хожава.
ВЬІШТУКОЎВАЦЦА незак. Займацца выдумкаму жартамі. Кінь, не выштукоўвайся, а то аж брыдка глядзець. Без штукаў i дня пражыць не можаш, што дзіця, сталасьці не маеш. Волма.
ВЭЛЕН м. Вэлюм. Усе прыбіраюцца ў вэлены, як маладая. Раней вэлен доўгі быў, ажно па зямлі цягнуўся. Хожава, ВЭЛЬ ж. Вэлюм. Маладая вэль надзяе. Вэлі доўгія былі, куплёныя, а ў каторых не было, дык з марлі рабілі. Накрухмаляць, яна i стаіць. Рудня, ВЬІЮДЗГАЦЦА зак. Упэцкацца. Паглядзіся ў люстэрка вунь, выюдзгалася ў сажу ўся, аж страх глянуць на чалавека. Волма.
ВЯДРОНЫ прым. Бататы на ўраджай. Вядроныя рабіны — будзе вады па аглабіны. Маскалі
39 👁