Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
ВУВЯЗКА ж. Жэрдачка для прымацавання саломы (да латаў) пры накрыцці страхі. Цяперака саламяных стрх сусім мала. A даўней клалі салому, расьцілалі ў рады i тады прыкладавалі вувязку, а дубцамі прывязвалі да латаў. Краснае. ВУПАР агульн., неадабр. Упарты чалавек. Heкалі ж да нашай Ніны добры хлапец сватоўся. Хата была як шклянка i жыў надта ж добра. Але ўпарты — не перапрэш. Ніна прыдзе калі з гулянкі i кажа: «Вацак на мяне заглядаецца». Дачушка ты мая, на чорта табе гэты вупар, ён жа ішчэ й доўгі, як вочап, увесь у бацьку. Такі я яе адгаварыла. Краснае. ВУРЗГАЦЬ незак. Сёрбаць пры шчырай ядзе. Во, брат, вурзгае! Прагаладаўся. Усё вывурзгаў, чыста. Слабада. ВУЦЬ ж. Качка. На возеры вуць плавала. Прудок. ВЫБІРАЧКА ж. Жанчына, якая выбірае бульбу. Сабіроў Іван выбірачак бульбу выбіраць i да нас зайшоўся. А мама бліны пякла на снеданне. Пасядзеў ён i кажа: «Што ты, што ты ім пячэш, гэтыя налісьнічкі, ты б наліла роўна зь берагамі, ён бы адзін з'еў i адваліўся». Краснае. ВЫБРАНЗАЦЦА зак. Высыпацца, паабрывацца. Хустка выбранзаецца, калі не зарубленая. Хожава. ВЫБЫДЖГАЦЬ незак. Праяўляць пераборлівасць. Німа чаго выбыджгаць з ядой, з'еў абы пад'есці, a ні выбіраць — гэтага ні хачу, гэта ні смашнаў Волма. ВЫЙЕЗД м. Вяроўка, якой замацаваны канец невада. Выйезды будзем выцягваць. Бірулі. ВЫКУП м. Адзін з этапаў вяселля, сімвалічная плата за маладую, яе пасаг. Сват ідзе за маладой, дзеўкі яе не аддаюць, выкупа просядь. Рудня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

падесці
10 👁
 ◀  / 177  ▶