ВЁЯНКА ж. Посуд з саломы для веяния зерня. У маёй мацеры была яшчэ веянка, а ў мяне німа. Навагрудскі р-н. ВІДЭЛЫДА н. Відэлец. Ля кожнага чалавека пакладу відэльца i нож, прынясу вядро малака i пастаўлю — самі налівайце. Рудня. BIHHIK м. Уст. Чалавек, які займаўся вырабам віна i гарэлкі ў панскіх маёнтках. Нас знайшоў панскі віннік, што водку гнаў. Хожава. BITKA ж. Звязаныя вярхамі лазовыя ці бярозавыя галіны, якія ложацца на верх стога. Забыліся ўзлажыць віткі. Бірулі. ВІТУШКА ж. Пяньковая вяровачка, якой прывязвалі лапаць да нагі. Аборка. У нас было дванаццаць душ, кожнаму трэба было сплесці лапці. Бралі ліпавыя пучкі, з іх плялі лапці. Былі i вітушкі i paменкі. Вітушкі з пянькі, a раменкі ca шкуры. Рудня. ВОБУИ м., толькі ў адз. Абутак. На гэта балота вобую ні на нагу німашка. Хоць бы галяшовікі якія купіць. Краснае. ВОГАРТКІ мн. Бакавыя дошкі на возе для возкі бульбы. Драбінкі знімалі з воза i клалі дошкі, іх называлі вогарткі. Навагрудскі р-н. ВОЙЛАКІ мн. Валёнкі. Унясі войлакі ў хаіу, што марудзіш? Навагрудскі р-н. ВОЛЕ i ВАЛЁ н. Валлё. Набіў воле. Збіраў як валё. Навагрудскі р-н. ВОЛЬНАСЦЬ ж., толькі ў адз. Панос. Стары мой захварэў, вольнасць такая праняла, саўсім абнядужаў за гэтыя дні! Краснае. ВОСЛА (ВОСЛА) ж. Аса. Або, я раз на цэлы мех вослаў наткнуўся. Во страху набраўся. Ух, лепей асьцерагацца, бо жыгала надта ўрэднае. Краснае
11 👁