ВАРУВАЦЦА зак. Саромецца. Прышла я да іх, зяць ляжыць напіўшыся. Мне так гэта ўсё не па сэрцы. Яна нешта сказала, дык ён біцца да яе. Я б табе, кажа, не так доў, але маткі варуюся. «Чаго ж тут варувацца, сынок, што панаіменавана, тое й рабі», завярнулася i пашла з хаты. Краснае. ВАРЫУНЯ ж. Невялікі будынак, у якім захоўваюць гародніну. Істопка. Сама села на парозе ў варыўні, высыпала бульбу i перабіраю, думаю, не палезуць сюды. Хожава. БЕЛЬМА прысл. Вельмі. Бельма жыць спачатку не хацеў. «Куды ж я, кажа, без рук i без ног...» Рудня. ВЕСШЬШЦА ж. Вісельня, шыбеніца. Падагналі нас немцы да вёскі i сталі рыхтаваць весільніцы. Але парцізаны перабунтавалі ім усё. Рудня. ВЕШАЛКА ж. Вяшак, гіцаль. Пятля, за якую вешаюць куртку. Парвалася вешалка ў куфайцы. Трэба новую прышыць. Ляшчынск. ВЕРХАВОДЗЬ ж. Верхаводка. Рыба ў нашай рэчцы плодзіцца. Ёсць акунь, плотка, карасі, ліны, пяшкуры, сліжыкі, верхаводзь... Рудня. ВЕРХШЦА ж. Верхняя частка невада. Вы ж верхніцу ўпусцілі, мальцы. Бірулі. ВЕТРАЦІ незак. Сушыцца на ветры. Гаварыла баравое жыта, у полі стоячы, гаварыла: дый не буду на пол i стаяці, на ніве ветраці, дый не буду. Нарэйшы. ВЕТРУГА ж. Мо ц н ы вецер. Узнялася ветруга, а я ж за адну панчахэ прывязала дульку. Хожава. ВЕЯЛКА ж. Савок, якім веялі жыта. А вунь яна, веялка, у смецці ляжыць, непатрэбная ўжо i кінулі. Навагрудскі р-н
17 👁