ВАЛЬ ж. Вэлюм. А ёсць меснасці, дзе заведзяно мераць усім падружкам валь маладой. Рудня. ВАЛЯВАТЫ прым., ад Валяк. Той, у якога тоўстая шыя. Во была ў нас баба валяватая, што галаву не апусьця ўніз, з паўбулкі хлеба пад барадой. Краснае. ВАЛЯК м. Падбародак. Такі валяк вялікі, з паўбулкі хлеба пад барадой. Пад старасьць знашоўся ён у яе! Казалi, што цяжкія роды пашкодзілі. Краснае, ВАНДЗЭЛАК1 м. Клунак. Міхалінка сядзя пад дубам, дапільнуе, пакуль яны абуюцца, зьбярэ іхнія вандзэлачкі зь ядой, каб не пагублялі, тады i вядзе ў лес. Краснае, ВАНДЗЭЛАК2 м. перан. Дзіця малое, на руках. Дай мне патрымаць гэты вандзэлак, табе ўжо рукі самлелі. Слабада. ВАНЦАЧ м. Хвароба, заварат кішак. Ці не ванцач табе прываліў? Слабада, ВАРА ж. Трава, густая, сакавітая. Па аналоги з бацвіннем у гародзе. Вой, тут такое балота было калісьці, як станет, дык i едзеш* а кустоў, кустоў! Бывала, сена косіш, дык па пояс вара, i грабеш, а топка, топка! Рудня. ВАРАЖБІТ м. Уст. Той, хто ўмее варажыць. Во, удод ужо крычыць: «Дож-дож, дож-дож, сей бульбу i боб». Гэта птушка добры варажбіт. Краснае. ВАРАНЕЦ м. Конь вараной масці. Асядлаў свайго коніка варанца. Крыўцы. ВАРАЦАКІ м. Ваніты. (Ад варацаць — ванітаваць.) Цягне, як ката на варацакі. Слабада. ВАРОЖКА ж., уст. Жанчына, якая займаецца варажбой. А я, мае дзяўчаггкі, у варожкі не веру. Хожава
17 👁