Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
БЯЗДОЛЬШЦА ж. Гаротніца. Жанчына без долі i шчасця. Як багатую сястру на дарозе пераймаюць, a мяне, бяздольніцу, на парозе не спазнаюць. Прудок. БЯЗМЕН м., груб. Тупы, някемлівы чалавек. А гэты немец, што нас вёў нейкі бязмен быў бязменам, ён загледзеўся, а мы шморг i ў лес. Рудня. БЯЛЦЬ незак. Здымаць скуру з зарэзанай жывёлы. Бярыцеся адразу i бяліце (авечку), пакуль відна. Бірулі. БЯЛЬМАТЫ1 прым., перан. Няясны, расплыўчаты. Праўда, хустка аблезя, бо гэны бок зусём бяльматы. Хожава. БЯЛЬМАТЫ2 прым., груб. 3 вялікімі вачыма, зякраты. Бяльматы той з Клябані ўнадзіўся хадзіць да Надзі. Ці ж яна яму пара? Гэткая красівая дзяўчына, a ходзе з ім. Краснае. БЯРОЗАВЫ ЖУК м. Хрушч. A галавень — гэты бярэ сама лучшай на бярозавага жука. Рудня. в ВАДЗІЦЦА незак. Сварыцца. Чым ён цябе угнявіў, што ты з ім так вадзішся? Бірулі. ВАЖДАНША ж., толькі ў адз. Доўгая марудная справа, валаводжанне. Як свой хлеб пяклі, дык столькі важданіны было. Хожава. ВАЛТУХАЦЬ незак. Валтузіць. Нашто ты яго валтухаеш? Бірулі. ВАЛАЧЫСЯ незак. Ісці запаволенай хадой, цягнуцца. Ён ужо ўвесь счарнеў, як зямля, ледзь валочыцца. Хожава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 177  ▶