БОРКІ мн. Баруканне. Узлезлі на хату i ўзяліся ў борю. Кальнік.
БОЎДЗЯЛА агульн., абразл. Дурань. На вяселлі Лукашовым толькі вочы палалі праз гэтага боўдзялу. Трэба ж гэтак напіцца! Красное.
БРАВЭРКА ж. Целагрэйка. Трэба павесіць бравэрку, каб пасохла. Волма.
БРАЖДЖАЛЬ м. Брызгліна. У нас каля рэчкі такі куст бражджалю расьце. На ім такія ружовенькія сярожкі, a ў сярожках завязваюцца ягадкі. Гэныя ягадкі, кажуць, зелле добрае. Краснае.
БРАТОУКА ж. Братавая. Як прыду ca школы, то братоўка работаць застаўляла. Рудня.
БРАХАЦЬ незак. Маніць, хлусіць. Вада згатавалася. Гэта ж я брахала, што нічога не вару. Рудня.
БРАЦЕНІК м. Брат. Да ездзілі два браценікі па полю, да згубілі варанога каня падкову. Рудня.
БРАЦІХА ж. Братавая. Месяцы тры пажыла дармо, а потым браціха выгнала мяне. Рудня.
БРАЦЦА незак. Старацца. Ахвоту ўнук мой меншы надта ж на целевізар мае, дак да вучобы не надта ж, каб браўся. Хожава.
БРОЩЬ незак. Гарцаваць. На тым сівым кані малойчык выязджаіць, а пад ім кося броіць. А не брой, кося, не брой, капытом зямлю не крой. Слободка.
БРУНГАЛА толькі ў адз. Ворчык. Цяперака слоў даўнейшых маладыя не знаюць. Кату надовічы: «Вовачка, прынясі брунгала». Ён пайшоў, пакруціўся i кажа: «Дзедка, нідзе німа таго брынджала». Краснае.
БРУНТКА ж. Маленечкая бірачка з дрэва, на якую зашпільвалі споднія штаны. Паміж біркай i
91 👁