Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
БЛАКІРОЎКА ж. Блакада. Была блакіроўка. 3 вёскі ніхто не мог уцеч. Сядзелі ў ямах. У нас тут самы парцізанскі край быў. У вайну немцы некалькі раз палілі нашу вёску. Блакіроўка была, ачапілі ўсю вёску, сказалі, што ёсць у нас партызаны. Рудня. БЛЫНДАЦЦА незак. Блудзіць. Чакай, карову павяду ў поле. Гора з ёю: i ў поле вядзі, i з поля. Прывыкла дзе папала блындацца... Хожава. БЛЮЗНЩЦА безас. Здаецца. Дурню дурное блюзніцца заўсёды. Волма. БЛЮЗНІЦБ' незак. Трызніць, гаварыць без памяці. Як захварэла на ціф, дык начэй з тры блюзьніла, не маглі яе ў сябе прывесьці. Волма. БЛЮЗНЩЬ2 незак. Гаварыць глупства. Hi люблю нават слухаць. Як пачне блюзніць, благутаць, дык хоць ты вушы затыкай. Волма. БОГАЧ м. Грамафон. Раней яўрэй Ілька тут жыў. Меў богач, гэта таке грамафон быў, труба была вялікая такая, як бы ў складачкі, блішчастая ўся. Рудня. БОЛЬКА прысл. Балюча. Пазаўчора на рэчцы ножку распаласавала. Болька табе, Аксаначка? Рудня. БОМА ж. Гл. Бонба. Ігнась, можа ў цябе бома ёсьціка? Хацеў хляўчук перакрыць, німа жэрдкі ніякай доўгай, бому зрабіць. Красное. БОНБА ж. Доўгая жэрдка, апора для будаўніка, калі крыюць саламяную страху. Піліп да нас усё бонбы прыходзіў пазычыць, хацеў хлеў пакрыць. Дык казоў, што салома надта ж благая ў яго, стрыхоўкай ані яе не ўкіруіш, не выраўніш. Красное
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁
 ◀  / 177  ▶