БЁЗСЕБЯ прысл. Кінуць без прыгляду, без дагляду. Гэтае дзіця вечна безсебя. Слабада. БЁЛЕВЫ прым. 3 белі — белага фабрычнага палатна. 3 распушчанымі валасамі ў доўгай белевай сукенцы ішла Ганна па вёсцы. Нарэйшы. БЕЛЬ ж. Палатно. На той кладцы слічна паненка рукі мыла, бель бяліла. Удзела БЕРКУЛЁЗ м. Туберкулёз. Муж забалеў васпаленнем, a потым беркулёзам i жаўтухай, i ўсё разам у кучу перамяшалася. Памёр. Рабіў механікам. Рудня. БІКСА ж. Высокая, здаровая дзяўчына. Язвіна. БІЛЬЗІН м. Бензін. Сагналі немцы ўсіх людзей: малых, i старых, i баб, далі з аўтаматаў чаргу, аблілі хлеў більзінам i падпалілі. Рудня. БІМБУС агульн., асудж. Гультай. Што цяперака за сьвет, якія дзеці гультаі, бімбусы гэткія! Паехала ў бальніцу, а хату, як пакінула, так i застала. Ці ж табе не можна было ачысьціць у хаце? Адзінаццаць год дзяўчыне, а за халодную ваду не бярэцца. Краснае. БІТЫ1 прым. Уезджаны. Не пайду дамоў, тут заначую, пры белай бярозе, пры бітай дарозе. Канстанцінава. БІТЫ2 дзеепрым. Спрытны, увішны, дападкі. Ён просты мужык быў, але настолькі па-воінску біты. Хожава. БІРКУЛЁЗ м. Туберкулёз. Хворы быў, дык яго біркулёзам звалі. Язвіна. БЛАГУТАЦЬ незак. Гаварыць глупства, благое пра чалавека. 1) Як пачне блюзьніць, благутаць, дык хоць ты вушы затыкай. 2) Каб сказоў, што п'яны ды благутая, а то цьвярозы i вот благутая i благутая. Волма
Дадатковыя словы
пяны
9 👁