БАРЫШЫ мн. Змовіны, заручыны. Малады, калі ідзе ў сваты, бярэ звычайна дзядзьку, бацьку хроснага або шурына. П'юць у дзеўкі барышы, калі яна дае згоду. Рудня. БАЎДЗІЛАВАТЫ прым., зневаж. Дурнаваты, недалёк! чалавек. A жаніх той ні п'е, ні есць, ні разгаворчывы быў, такі баўдзілаваты. Сядзіць толькі, рукі трэ i думав, як тут да іх патступіцца. Красное. БАЎТУШКА ж. Яечня на «разбітых», разбоўтаных жаўтках. У адрозненне ад яечня «на вочках» ці «на гузіках». Слабада. БАХАНЁЦ м. Форма ацэнкі ад бохан. Дала хлеба баханец. Новы Свержань. БАХІЛЫ толькі ў мн. Чуні. Бладзя наш валёнкі зьбіў на зіму. А на тары гэткая ж добрая камера. Валяецца, якраз на бахілы да валёнкаў будзе. Краснае. БАЦ м. Пацук. Зноў у хаце бацы завяліся, былі прапалі, нех іх халера вэзьме. Навагрудскі р-н. БАЦВШНЕ н. Буракі, страва, звараная з маладога лісця буракоў. За адным бацьвіннем касы не пацягнеш. Мурожніца. БАЯРКА ж. Удзельніца вясельнага рытуалу з боку жаніха i нявесты. Баяркі, дзеўкі, садзіліся на покуце. Хожава. БЕЗГАЛОЎЕ н., толькі ў адз. Нечаканая бяда, няшчасце, мор. Учора Аньця прыходзіла i во якую бяду расказала. Кажа: «Чула, цётка, якое безгалоўе зрабілася ў Халявінскага?» Гэта ж прыехаў злыдзень той, зяць іх, хацеў дошкі красьці ў цесыдя. Халявінская выйшла паглядзець — анёж машына на дварэ. Яна гвалт справіла. А зяць як стукне дошкай, дык Халявінская i не паднялася. Але ж i злыдзень, гэта ж чалавека забіў! Краснае
Дадатковыя словы
пюць
10 👁