Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
БАЛАТОРЫЯ ж. Лабараторыя. Як толькі развіднела, так i вярнуліся з балаторыі. Хожава. БАЛАЦІНА ж. Лагчына, у якой застойваецца вада. Такая балаціна там, дождж як ідзе, дык вада туды сцякае. Кукалеўка. БАЛДЫГАВАЦЬ незак. Бегаць, хадзіць марна, траціць час у пустую. Цэлы дзень балдыгуе сабе i ні якой работы не знае. Слабада. БАЛЁСЦЬ ж. Хвароба, боль. Не ўсякі боль роўны, ня роўная балесць. Волма. БАНДАЖ m. Калун. Дзед жа з Гойтава бандаж прывёз, добра будзе пні тыя пашчапаць. Найтаўсьцейшыя палены расьсякае, гэткі добры. Краснае. БАНКАРТ м. Пазашлюбнае дзіця, байструк, бэнсь. Ён жа банкарт! Бірулі. БАНСЮК м. Пазашлюбнае дзіця. Ён жа бансюк, але не такі, як усе. Бывае ж i бансюкі ўдаюцца, гэты ж — дык ні людзям, ні сабе. Рудня. БАРАН м. Вялікі габэлік, якім габлююць удвух. Баранам выскраблі доскі ўсе. Бірулі. БАРАНАВАЛОКІЯ прым. субст., уст. Наёмныя работнікі, якія баранавалі зямлю. Некалі пан баранавалокія нанёў. Але ж i гультаі былі. Хоць ты ім што хочыш рабі, усё роўна па-свойму барануюць. Дзе ж ты дзенешся, у такую пару ён бы лепшых не знайшоу Краснае. БАРЗДА прысл. Вельмі. А ўжо пры панах ня барзда важна было. Хожава. БАРЛЯЦЬ (збарляць) незак. Грэбліва перабіраць лыжкай (відэльцам) якую-небудзь страву. Што ты барляеш? Еш, калi паставілі, а не барляй! Слабада. БАРЫШ м. Выкуп за маладую i яе пасаг. Малады таргуецца за куфар, сват патрабуе барыш. Рудня
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
12 👁
 ◀  / 177  ▶