БАГАЧ м. Свята, якое прыпадае на 8 верасня ст. ст. Гэта было ўвосень, на багач. Узяў гарэлкі, хлеба, клікнуў дзядзьку i пайшлі ў сваты. Коцькі. Прыйшоў багач, кідай рагач, бяры капач. Тамсама.
БАДЗЮЛЬКІ толькі ў мн. Дзядоўнік. Прыдзі, кумачка, да мяне жаць. Не пайду, кажа, бо бадзюлькі колюцца ў рукі. A назоўтрае прышла кума гарнец мукі пазычыць, а я ёй так адказала: «Як я ў кубел па муку, дык бадзюлькі за руку». I не дала ёй мукі. Краснае.
БАЁВІК м. Жаночы жакет з байкі. Уперад быў такі таўсты бай, мультан. А з яго шылі баёвікі кароценькія, на падкладачцы. Краснае.
БАЗОВАЦЬ незак. Угаворваць, ушчуваць. Прыходзіць Васіль да нас i пытае, чаму раскідана печка. Муж кажа, што не палілася, дык i раскідаў. Васіль яго базоваў-базоваў i кажа: «Ты ж, дурань, усё паб'еш». Рудня.
БАЙСТРУК м., абразл., уст. Дзіця ад грамадзянскага шлюбу. Верка Халявінская нарадзіла байструка, а бабка падсаветавала — i задушылі яго. Тады не дагадзілі гэнай бабцы, яна i выявіла ўсё! Краснае.
БАЛАБОНЫ толькі ў мн. Дурніцы, буякі. А было ж у нас. Дзве дзяўчынкі, год ім па сем было. Наеліся гэных самых балабонаў дый захварэлі... Хожава.
БАЛАНТЭС м. Той, хто балантэсіць.
БАЛАНТЭСЩЬ незак. Гаварыць абы-што пустое. Ат! Балантэс балантэсіць, а ты слухаеш. Слабада.
БАЛАНТЭСЫ (п'яныя) мн. Пустыя, неразумныя словы. Слабада
Дадатковыя словы
пабеш, пяныя
40 👁