Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
АТЫМАЛКА ж. Ануча для адымання гаршкоў. Во гаспадыня, як дасьць бог раніцу, дык атымалку ніколі ня нойдзе, галаву цёмгля зьверне шукаючы. Краснае. АХРАК м., зневаж. Саплівы чалавек. Вот ужо людзі не роўныя, як кажуць: хто арэ, хто барануя, усіх бог не параўнуя. Антось Таўпекаў, дык як у яго толькі нос не адгніе, цёмгля каплі пад носам вісяць. Ахрак ахраком. Краснае. АХРАПАК м. Асяродак у качане капусты. Як шаткавалі капусту, дык мы, дзеці, надта любілі ахрапкі есці. Ад недаяду, пэўна, ад голаду. Слабада. АЧУЦЩЦА зак. Апрытомнець. Доўга Сцяпан ляжаў, пакуль ачуціўся. Нарэшце ачуціўся i прыпомніў: «Каб яго халера з Абрамам, проўда, за год разабрала, добра закруціла ў галаве». Ракаў. АЯЮСЕНЬКІ выкл. Ой, божа мой, аяюсенькі, Не баюся я нікагусенькі. Малінаўка. Б БАБКА ж. Лічынка страказы. У рацэ водзяцца бабкі, казяўкі, возьмеш шуфель, навыцягваеш іх з гразі, начэпіш — i тады плотка бярэ. Рудня. БАГЛТАЧКІ mh. Кветкі. Напярэдадні Яна хадзілі ў поле, шукалі кветкі такія, багатачкі; чыя распусціцца — будзе багаты. Глыбоцкі р-н. БАГАТУХА ж., уст. Каляндарна-абрадавае свята. Як я была дзеўкай, дак багатухі спраўляліся, музыка была харошая. Хожава
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁
 ◀  / 177  ▶