АРЭХАЎКА ж. Арэшына. Зялёная арэхаўка на тын налягаіць. Слабодка. АСКАЛЕПАК м. Аскепак. Пабілі мне люстэрка, адны аскалепкі засталіся. Даўматаўшчына. АСЛЕПНУЦЬ перан. Забыцца (знарок). Аслепнеш, як будзеш жаніцца. I Міша казаў, пазаву, пазаву, а як прыйшлося, дык i аслеп. Хожава. АСЛЯДЗЩЬ зак. Высачыць. Вот аслядзілі іх i злавілі так, нават на возе злавілі, не ўспелі крадзенага прыняць. Волма. АТОХЩСЯ зак. Задыхацца. Так спяшаўся, што ажно атохся. Язвіна. АТРУПЯНЁЦЬ зак. Вельмі спалохацца. Як немцы ішлі ў вайну, пашла я жыта жаць. Жну, a ня ведаю, што немец у жыце забіты ляжыць. Дажалася да яго — аж атрупянела i серп выпусціла. Ніколі мерцьвяка не бачыла сярод поля лежачы. Красное. АСПАДАР м. Гаспадар. Аспадары былі такія журлівыя, вечна ім не дагодзіш. (...) Німа майго аспадара дома, ён бы многа чаго расказоў, ён умея. Краснае. АСТАЛБАВАЦЦА зак. Спыніцца. Пісоў мой сын, што яго асудзілі за многажонства, ён i на гэтым не асталбуецца. Рудня. АСТЫРАСЬ ж. Непрыемнасць, прыкрасць.Была сям'я як сям'я. Hi сваркі той, усё добра, суладна, каб не браток добры. Нарабіў зводаў, укінуў астырась у хату, а цяперака жыцця нікому німа. Краснае. АТАБУРЫЦЬ зак. Размясціць. Як у нас немцы былі, яны тут гарнізон атабурылі. Рудня. АТОСАК м. Сталёвая провалка, што злучае ў возе кола з аглобляй. Атосак саўсім перарэзала. Бірулі
Дадатковыя словы
сямя
39 👁