самі, дык усыпяць у ступу ячмень, памочаць вадой i даіуль таўкуць, пакуль не стаўкуцца крупы. Тады, як у начоўках прасохне, выбіраюць у маленькія апалушкі i апалаюць. Апаліны адходзяць у смяццё, яны нідзе не прыгодныя. Краснае.
АГОВОШ(А) м i ж. Той, хто дапівае ўсе астаткі. П'яніца, алкаголік.
АПIВУДА агульн., абразл. П'яніца. Вот каб га» рэлку піць, дык ён хоць кажны дзень. Гультай i апівуда i больш ніхто. Краснае.
АПОЧЫНА м i ж. Гультай, лежабок. Апочына ты! Што ты ўсё вылежваешся. Язвіна.
АПРАГАЦЦА незак. Модна крычаць. Апрагаецца, а чаго апрагаецца — i сам не ведае. Слабада.
АПРЫЧОШКАМ прысл. Асобна. Ішчэ мая бабка расказвала, што была ў яе нявестка. Ды такая далікатуха, ніколі разам не ела з аднэй міскі, а ўсё апрычонікам. А цяперака ўсе толькі апрычонікам ядуць. Краснае.
АПУЛІЦЦА зак. Так гавораць пра хворую курыцу. Хавала, хавала курачку. Такая добрая сакатушка была. А цяперака апулілася раптам i мусіць нічога з яе не будзе. Мусіць, валяк не высядзела. Трэба ей гарэлкі з салам даць. Краснае.
АПУШЧЭНСТВА н. Апушчэнне. Наскрозь прамоклі. Гэна ўсё ваша апушчэнства, мае вы дзеткі. Хожава.
АРАБА ж. Мнагадзетная сям'я. Сам стары раз у гадзіну дыхая, а трэба i на сябе, i на араву гэту рабіць, бо малыя есьці хочуць. Волма.
АРЭЙДАЛА м i ж. Нязграбны, нягеглы, недарэка. Ідзі прынясі дроў з-пад паветкі! Што ты стаіш, як арэйдала! Слабада
Дадатковыя словы
пяніца, сямя
99 👁