Дыялектны слоўнік (2005). Н. І. Гілевіч

 ◀  / 177  ▶ 
АКАРАНАВАЦЦА зак. Пасяліцца на сталае месцажыхарства. Посьля немцы прыказ далі на работу ўсім ісьці, i яго забралі. Да нас ён ужо ні вярнуўся. Дзе ён посьля акаранаваўся, хто яго ведае? Красное. АКАРАСКАЦЦА зак. Справіцца з якой-небудзь справай, працай. Усё жыццё i таўкуся каля гэтых свіней. Вот доля, каб яе перуны сасмалілі! Дасць бог дзень дык да вечара чуць акараскаешся. Лкэдзі ж жывуць неяк i без гаспадаркі такой. Краснае. AKOMAH м. Аканом. Жыў пан, a ў пана быў акоман. Пруды. АКРУЦІЦЬ зак., груб. Ажаніцца. Hy i дзеўка — герой. Акруціла i, як захацела, увабрала хлапца. Хоць адна зрабіла, як ёй захацелася, а то ўсё верх хлопцы дзяржаць. Волма. АКУРАТ прысл. Якраз. Папіто гэта акурат табе, як на цябе шытае. Купляй i не думай доўга [...] Ішоў я ад Волькі i акурат пакойніка таго вязьлі, што электрыкай забіла. Вот дзе провад быў, праз усю вуліцу вянкі несьлі. Краснае. АНДЫНАРА ж., уст. Месячны аклад. Я ўжо сваю андынару выбраў, рашчытаўся з панам. Волма. АНЁЖ злуч. Аж, ажно. Чую нейкі лемант каля рэчкі. Я туды, анёж там Карповічавы пастушкі сашчапіліся біцца. Чуць расьцягнула злыдняў тых. Краснае. АНТАЛЯЖЫ толькі ў мн. Карункі. Вероная за нядзелю. У хаце к сьвяту прыбраць трэба. Ёсьціка ішчэ неўжываны рушнік c анталяжамі — на кут, абраз пакрыць. Красное. АПАЛІНЫ толькі ў m h. Адходы, я к ія застаюцца пасля таго, як апалаюць зерне. Некалі груцу рабілі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

вербная
17 👁
 ◀  / 177  ▶