брунткай няма адрозненняў... бірка i брунтка толькі ў калісонах... настолькі ашчаднасць была. Ляшчынск.
БРЫГАДНІ прым. Брыгадны. Раніцой можна пайсьці на брыгадні двор, там паўсотні народу зьбіраецца. Хожава.
БРЫДЗІЦЦА незак. Грэбаваць. Як гэта есьці не хацець, я думала, вы брыдзіцеся. Хожава.
БРЫЗГАЦЦА незак. Грэбаваць, адносіцца з пагардай. Мая ты Юзюнька, хай яна не брызг аецца гэным хлопцам, бо ўжо штогод сама ідзе ўніз, а не ўверх. Волма.
БРЫК выкл. у знач. вык. Раптоўна знікнуць, перарвацца. Німа каму ісці даіць. А каровы дзень пастаяць — малако ўжэ брык. Рудня.
БРЫКА ж. Воз для перавозкі сена. Брыку маю разбілі саўсім. Бірулі.
БРЫЛЬ м. Выступ у коміне. Робіцца перад печы да столі, затым робяць брыль, вышэй — юшкі. Рудня.
БРЫНЧЭЦЬ незак. Ціха пазвоньваць. Дзень адрабіў, а вечарам злот у кішэні брынчыць. Хожава.
БУБЛІК м. Плод слівы. Во на гэнай сьліве былі такія бублікі, што атрасалі. Хожава.
БУЗА ж. Рэдкая гразь. Дно бузянае саўсім, адна буза. Бірулі.
БУЛЬМА ж. Бульба. У нас кажуць бульма i картопель. Пасля вайны есці не было чаго, ведама пасля такога гора. Бывала надзяру бульмы палавіну, палавіну мукі i пяку хлеб. Рудня.
БУРАЧКОВЫ прым. Лілова-чырвоны. Як запляцеш каснікі i зялёныя, i бурачковыя, дык каса аж жа пояса. Рудня.
БУРВАЛАК м. Невялікі ўзгорак, сухое месца на нізіне. Летась сена ўкасілі ў лесе, але з возам не
36 👁